wd wp Пошук:

Сымон Акольскі

Старонка з гербоўніка С. Акольскага «Orbis Poloni» (Кракаў, 1642)

Сымон Акольскі (1580 — 1653) з роду Вршоўцаў гербу Равіч — гісторык, геральдыст, складальнік польскага гербоўніка, вядомы прапаведнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Камянец-Падольскі, дзе і прыняў пастрыжэнне ў манахі дамініканскага ордэна. Актыўна прапаведаваў у горадзе і яго наваколлі, стаў вядомым сярод мясцовага насельніцтва (атрымаў мянушку Шымон з Камянца).

У 1637—38 гг. Акольскі ў якасці палкавога святара суправаджаў гетмана польнага М. Патоцкага, па мянушцы Мядзвежая Лапа, у двух паходах супраць мяцежных запарожцаў. Правадырамі казакоў былі Я. Астранін і Д. Гуня. Падчас паходу Акольскі пісаў нататкі, якія сталі каштоўнай крыніцай па гісторыі фармавання ўкраінскага этнаса. Гэтыя дзённікі былі перакладзены з польскай на рускую мову гісторыкам С. Лукомскім у 1738, а потым выкарыстаны С. Вялічкам пры напісанні «Летапіса падзей у Паўднёва-Заходняй Расіі у XVII ст.» (1848 — 64). Нататкі С. Акольскага, як мяркуецца, былі выкарастаны М. В. Гогалем пры напісанні гістарычнага рамана «Тарас Бульба».

Другім укладам С. Акольскага ў культуру стаў яго геральдычны твор Orbis Polonus (у перакладзе з лаціны — «Свет польскі») — трохтомны геральдычны даведнік, напісаны на лаціне, у якім маецца апісанне ўсіх польскіх шляхецкіх гербаў, з указаннем іх паходжання, звязаныя з імі легенд, пералікам прозвішчаў, што належаць да кожнага герба і апісаннем выдатных дзеяў прадстаўнікоў таго ці іншага рода. Кніга прайшла апрабацыю і канфірмацыю ў прадстаўнікоў царквы і Ордэна, атрымала адабрэнне караля Уладзіслава Вазы. Яна карысталася поспехам не толькі ў Польшчы, але і сярод рускага дваранства, многія прадстаўнікі якога мелі польскія карані. Доказ прыналежнасці да дваранства быў значным пытаннем у XVII стагоддзі, і наяўнасць такога даведніка рабіла гэту справу нашмат лягчэйшай. Стаўшы экспертам у гэтай галіне, С. Акольскі кансультаваў прадстаўнікоў многіх арыстакратычных сем’яў. Ён, напрыклад, аднаўляў герб князя А. Курбскага, пасля таго, як ён вярнуўся ў Польшчу. Orbis Polonus да цяперашняга часу цытуюць спецыялісты па геральдыцы. Кніга ў значнай ступені не страціла навуковай каштоўнасці і цяпер, застаецца яскравым узорам еўрапейскай гістарычнай і палітычнай думкі XVII стагоддзя.

Прызнанне грамадскай значнасці працы С. Акольскага выявілася ў прысваенні яму навуковай ступені: у 1641 г., калі быў выданы першы том, С. Акольскі меў ступень бакалаўра Св. Фамы (у той жа час ён быў прызначаны на пасаду настаяцеля дамініканскага кляштара ў Камянцы-Падольскім); праз два гады, калі выходзіў другі том, стаў прафесарам. У 1648 г. С. Акольскі атрымаў пасаду генерала (правінцыяла) Дамініканскага ордэна на Русі. Цэнтр гэтай правінцыі знаходзіўся ў Львове.

Творы Акольскага

«Orbis Poloni» пачынаецца з удзячнага звароту да караля Уладзіслава Вазы

Зноскі

  1. 1 2 Swartz A. Szymon Okolski — 2007.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Szymon Okolsi // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1653 годзе
Катэгорыя·Постаці Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянцы-Падольскім
Катэгорыя·Постаці Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1580 годзе
Катэгорыя·Геральдыка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар