wd wp Пошук:

Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пясецкі. Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі (нар. 21 жніўня 1949, в. Аляксейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, тэхналогіі палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2000). Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі (1988).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава (1971). З 1971 года працуе ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР. З 1992 года — загадчык лабараторыі, з 2004 года — загадчык аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм ім. В. А. Белага НАН Беларусі.

З 2015 года — галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі».

Навуковая дзейнасць

Працы ў галіне хімічнага матэрыялазнаўства і тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Зрабіў унёсак у распрацоўку тэарэтычных асноў тэхналогіі функцыяналізаваных палімераў і сапалімераў алефінаў, тэхналогію сумесей і сплаваў палімераў, арміраваных пластыкаў. Атрымаў важныя навуковыя вынікі пры вывучэнні міжфазавых узаемадзеянняў і рэлаксацыйных з’яў, раэлагічных паводзін і фазава-структурных пераўтварэнняў у шматкампанентных палімер-палімерных і металапалімерных сістэмах, нанакампазітах. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца ў тэхналогіях атрымання і перапрацоўкі канкурэнтаздольных і перспектыўных палімерных кампазітаў. Вынайшаў больш за 150 марак імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных палімерных матэрыялаў для патрэб машынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш.

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1975) за працу «Даследаванне фізіка-хімічных з’яў пры вырабе і эксплуатацыі палімерных і металапалімерных дэталей машын». Прэмія НАН Беларусі (2008) за цыкл прац «Хімічная тэхналогія імпартазамяшчальных і перспектыўных палімерных матэрыялаў тэхнічнага прызначэння». Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012). Нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі (2019[1]).

Зноскі

  1. Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук