wd wp Пошук:

Гільермі Фігейрэду

Гільермі Фігейрэ́ду (Guilherme Figueiredo; 13 лютага 1915, г. Кампінас, Бразілія — 1997) — бразільскі драматург і пісьменнік.

Скончыў універсітэт у Рыа-дэ-Жанейра.

Творчасць

Дэбютаваў як тэатральны крытык. Яго п’есы «Герой», «Лісістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адметныя алегарычнасцю, міфалагічнымі матывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусветную вядомасць прынесла драма «Ліса і вінаград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў, сатырычнага «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхалагічнага «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драматычнае мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гумарэсак і інш.

На беларускай мове яго п’есу «Ліса і вінаград» першым паставіў Беларускі тэатр ім. Я. Купалы (1957, у перакладзе Ю. Гаўрука).

Зноскі

  1. Itaú Cultural Guilherme Figueiredo // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  3. выгрузка даных Freebase — Google.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Драматургі Бразіліі
Катэгорыя·Пісьменнікі Бразіліі
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Партугальскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кампінасе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных