wd wp Пошук:

Сцяпан Мікалаевіч Данілаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілаў.

Сцяпан Мікалаевіч Дані́лаў (25 снежня 1888 (7 студзеня 1889), Віцебск — 4 лютага 1978, Ленінград) — савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1935), прафесар (1930). Член-карэспандэнт АН СССР (1943).

Біяграфія

С. М. Данілаў нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і чыгуначнага рабочага. У 1908 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1914 годзе скончыў навучанне ва ўніверсітэце і застаўся працаваць у ім асістэнтам на кафедры хіміі у лабараторыі А. Я. Фаворскага і адначасова выкладаў хімію, фізіку і геаметрыю ў 18-м гарадскім вучылішчы. Пачынаючы з 1920 г. чытаў лекцыі ў Ленінградскім універсітэце, Педагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна, Інстытуце фізічнай адукацыі імя П. Ф. Лесгафта і інш. У 1923—1928 гг. С. М . Данілаў працаваў інжынерам-хімікам у Інстытуце прыкладной хіміі, у 1928—1931 гг. з’яўляўся кансультантам Охцінскага хімічнага завода і кіраваў практыкай студэнтаў. З 1930 г. С. М. Данілаў прафесар, загадчык кафедрай Хіміка-тэхналагічнага інстытута і адначасова ў 1931—1938 гг. кіраўнік лабараторыі цэлюлозы ў Інстытуце пластычных мас. У 1934—1937 гг. чытаў курс лекцый у Артылерыйскай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага.

У час Вялікай Айчыннай вайны С. М. Данілаў у Казані, прафесар Казанскага ўніверсітэта. Пасля вяртання ў Ленінград у 1944 г. прафесар Данілаў аднавіў работу на кафедры хімічнай перапрацоўкі цэлюлозы Ленінградскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Ленсавета. У маі 1945 г. С. М. Данілаў стаў загадчыкам кафедрамі будовы арганічных злучэнняў і высокамалекулярных злучэнняў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, адначасова ў 1947—-1949 гг. дырэктар Навукова-даследчага хімічнага інстытута пры ўніверсітэце. У 1947 г. абраны правадзейным членам Акадэміі артылерыйскіх навук. У 1949 годзе С. М. Данілаў стварае ў Інстытуце высокамалекулярных злучэнняў АН СССР лабараторыю хімічных пераўтварэнняў цэлюлозы, ў 1950—1952 гг. выконваючы абавязкі дырэктара, а ў 1953—1960 гг. дырэктар інстытута.

Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць С. М. Данілава звязаная з хіміяй вугляродаў і іх вытворных, хіміяй цэлюлозы, палімераў, вывучэннем ізамернага пераўтварэння ў шэрагу кіслародзмяшчальных арганічных злучэнняў (альдэгідна-кетонная перагрупоўка Данілава) і інш. Працуючы ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Казанскім універсітэце, С. М. Данілаў кіраваў групай супрацоўнікаў, вырашаўшых абаронныя задачы.

У 1918—1945 гг. С. М. Данілаў працаваў памочнікам і намеснікам рэдактара часопіса «Журнал Русского физико-химического об­щества. Часть химическая», у 1935—1951 гг. быў членам рэакцыйнай калегіі часопіса «При­рода», з 1946 па 1978 г. галоўным рэдактарам часопіса «Журнал общей химии» і адказным рэдактарам выдання «Труды Ленинградского хи­мико-технологического института им. Ленсовета». З С 1932 па 1948 г. С. М. Данілаў з’яўляўся членам Праўлення Леніградскага аддзялення Усесаюзнага хімічнага таварыства імя Д. І. Мендзялеева і старшынёй секцыі агульнай хіміі. З 1948 г. абраны намеснікам старшыні Праўлення, а ў 1951—1958 гг. быў яго старшынёй.

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»