wd wp Пошук:

Сцяпан Адамавіч Андруховіч

Сцяпан Андруховіч (19 снежня 1908 (1 студзеня 1909), в. Губіна, Уздзенскі раён — 1989 год) — беларускі жывапісец.

Жыццяпіс

У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. З 1935 года пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.[1]

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісу. Сярод тэмаў, якія распрацоўваў мастак, — палотны аб рэвалюцыйным руху («Арышт бальшавікоў-падпольшчыкаў» (1940)), жыцці пасляваеннай калгаснай вёскі («Веснавая сяўба» (1947), «Калгасны статак» (1950), «Пасля работы. Гутарка агітатара» (1953), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» («1958»)), лірычныя і індустрыяльныя пейзажы («Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Растворны вузел» (1966), «Кар’ер» (1967), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), «Пейзаж з конямі» (1979) і інш.).[1]

Андруховіч і Янка Купала

Быў знаёмы з Янкам Купалам з 1938 года.[2] Часта бываў у гасцях у паэта ў доме ў Мінску па вул. Кастрычніцкай 40. Выканаў шэраг партрэтаў паэта: 1949 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы; 1959 г., палатно, тэмпера, захоўваецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы; 1962 г., папера, аловак, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, 1963 г.; палатно, алей, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; 1979 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[2]

Найбольш вядомая карціна на купалаўскую тэму — «Янка Купала з маці» (1951 г., алей, разам з Г. Бржазоўскім, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. На карціне Янка Купала са сваёй маці Б. І. Луцэвіч каля дома ў Мінску, дзе паэт жыў у 19261941 гг.[2]

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Андруховіч». — C. 115.
  2. 1 2 3 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Андруховіч». — C. 41.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы