wd wp Пошук:

Сцяпан Ільіч Гапасюк

Сцяпан Ільіч Гапасюк (7 ліпеня 1930, в. Лягаты, Кобрынскі павет — 8 жніўня 2005) — астрафізік, доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны.

Біяграфія

У час Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1944 год знаходзіўся ў партызанскай брыгадзе імя Чапаева, удзельнічаў у ваенных аперацыях.

Вучыўся ў СШ № 1 г. Кобрына і стаў студэнтам фізічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта імя І. Франко. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1954 годзе прыехаў на працу ў Крымскую астрафізічную абсерваторыю Акадэміі навук СССР, дзе і прайшло ўсё яго наступнае жыццё.

Сваю навуковую дзейнасць пачаў на тэлескопах КГ-1 і БСТ-1. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развитие вспышек и магнитные поля на Солнце», а ў 1975 годзе — доктарскую «Магнитные поля и движения в атмосфере Солнца».

Навукоўцу давялося сустракацца і з канструктарам Сяргеем Каралёвым, і з першым касманаўтам Юрыем Гагарыным, бо перад палётам на нейкім этапе ўсе касманаўты праходзілі падрыхтоўку ў Крымскай абсерваторыі, дзе ён і яго калегі чыталі ім лекцыі.

З 1967 года з’яўляўся членам Міжнароднага астранамічнага саюза, двойчы выбіраўся членам прэзідыума камісіі 12 МАС, што, безумоўна, сведчанне міжнароднага прызнання яго навуковай дзейнасці. У 1987—1989 гадах узначальваў лабараторыю фізікі Сонца, з 1989 года стаў галоўным навуковым супрацоўнікам Крымскай астрафізічнай абсерваторыі.

Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць была накіравана на рашэнне фундаментальных праблем фізікі Сонца. Апублікаваў больш за 200 навуковых работ, якія прызнаны сусветнай грамадскасцю. Ім напісаны агляд па сонечнай электрадынаміцы і манаграфія па фізіцы Сонца (у суаўтарстве). Яго працы ўнеслі вялікі ўклад у разуменне фізічных працэсаў, якія праходзяць на Сонцы і ў касмічнай прасторы.

Быў актыўна працуючым астрафізікам сусветнага ўзроўню. Ён надаваў вялікую ўвагу мадэрнізацыі наглядальных прылад абсерваторыі, укараненню новай тэхнікі. З вялікай упэўненасцю можна казаць пра яго значны ўклад у сусветную навуку. Шматлікія яго работы і адкрыцці пацверджаны даследчыкамі іншых краін.

Шмат намаганняў ён прыкладаў да падрыхтоўкі маладых спецыялістаў не толькі Крымскай абсерваторыі, але і супрацоўнікаў іншых навуковых устаноў. Ён падрыхтаваў больш за 10 аспірантаў з Украіны, Расіі, Узбекістана, Венгрыі, 6 з якіх сталі кандыдатамі навук. Кіраваў навуковымі праектамі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і быў аўтарам двух касмічных праектаў. З’яўляўся членам навуковай рады Крымскай астрафізічнай абсерваторыі, членам рэдкалегіі навуковага часопіса «Известия Крымской астрофизической обсерватории», членам Экспертнай Рады па астраноміі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Украіны, членам Навуковай рады па праблеме «Астраномія» аддзялення фізікі і астраноміі НАН Украіны.

Узнагароды

Яго навуковая дзейнасць атрымала прызнанне і высокую адзнаку. У 2000 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны». У кнізе «500 асоб Крыма» з цыкла «Жыццё выдатных людзей Крыма» яму прысвечана частка старонак. Імем С. І. Гапасюка названа адна з малых планет (8783 Gopasyuk), адкрытая 13 сакавіка 1977 года.

Працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Астрафізікі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікі Украіны