wd wp Пошук:

Сцешыцкі сельсавет

Сце́шыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 30 снежня 2009 г. вёска[1]) Сцешыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жарскага сельсавета[2].

30 кастрычніка 2009 года цэнтр Жарскага сельсавета перанесены ў вёску Сцешыцы, сельсавет перайменаваны ў Сцешыцкі[3]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Касцяневіцкага (9 населеных пунктаў: Бакунькі, Генеральчыкі, Дубраўка, Жары, Замошша, Кумельшчына, Паляны, Сцешыцы, Юдзеўшчына) і Даўгінаўскага (7 населеных пунктаў: Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост, Стахі) сельсаветаў[4].

Зноскі

  1. Решение Вилейского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 135 О преобразовании деревень Долгиново, Лыцевичи, Ижа, Вязынь, Селище, Стешицы Вилейского района в агрогородки Архівавана 8 мая 2021.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Вілейскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе