wd wp Пошук:

Суя

Су́явозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Плусы. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні Суі складае 1,54 км². Даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 8,1 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,6 м, сярэдняя складае каля 2,1 м.

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны 5—8 м на паўднёвым усходзе, на поўдні месцамі дасягае 14 м. Схілы стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера забалочаныя. У паўночнай частцы возера берагі месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны да 10 метраў). Пойма возера забалочаная, шырынёй 10—20 метраў. Дно плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем. У прыбярэжнай частцы дно пясчанае.

Возера Суя эўтрофнае. Злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. У Сую ўпадаюць 4 ручаі. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу 8—50 метраў да глыбіні 0,7 м. Зарастае падводнай расліннасцю каля 40% плошчы возера да глыбіні ў 2 метры.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь, судак і іншыя віды рыб.

Каля возера знаходзіцца вёска Плусы, праходзіць аўтамабільная дарога Р46. Суя ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Ушацкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта