wd wp Пошук:

Сухадроўка

Сухадроўка, Суходраўка (у верхнім цячэнні Ольша[1][2]) — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 519 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Густата рачной сеткі 0,5 км/км².

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Свірбы Лёзненскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Кузьмянцы Віцебскага раёна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні — Лучоскай нізіны. Азёрнасць вадазбору менш 1 %, найбольшае возера — Шэлахава.

Даліна трапецападобная (шырыня 300—600 м, ёсць звужэнні да 50 м), ніжэй упадзення ракі Ласасіна невыразная. Абалона чаргуецца па берагах, у высокай плыні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100—300 м. Рэчышча вольна меандруе, умерана звілістае, у сярэдняга цячэння моцназвілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзненскага раёна парожыстае.

Уздоўж ракі вёскі Стасева, Мерзлякова, вялікая Выдрэя, Высачаны, Шапечына, Кузьмянцы і інш.

Зноскі

  1. Турецкий С. И. Беларусь. По Западной Двине и её притокам: путеводитель туриста-водника / С. И. Турецкий. — Мн.: Белкартография, 2010. — С. 28,29. — 120 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-508-143-3.(руск.)
  2. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Прытокі Лучосы
Катэгорыя·Рэкі Лёзненскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Віцебскага раёна