wd wp Пошук:

Суфле

Шакаладнае суфле

Суфле (фр.: soufflé) — страва французскага паходжання з яечных жаўткоў, змешаных з разнастайнымі інгрэдыентамі, куды затым дадаюцца узбітыя дабяла яечныя бялкі. Можа быць асноўнай стравай або салодкім дэсертам.

У любым выпадку суфле змяшчае як мінімум два кампаненты: па-першае, араматызаваная сумесь сметанковай кансістэнцыі і, па-другое, узбітыя дабяла яечныя бялкі. Першае дае смак, а ўзбітыя бялкі — лёгкасць прадукту. Сумесь робіцца звычайна на аснове тварагу, шакаладу ці лімону (з двух апошніх гатуюць дэсерт, дадаючы цукар), альбо падліўку бешамель — у гэтым выпадку гатуецца, як правіла, грыбное або мясное суфле. Суфле гатуецца ў духоўцы на вогнетрывалым посудзе, ад тэмпературы моцна ўспушваецца, пасля выемкі з духоўкі ападае праз 20-30 хвілін.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Французскія дэсерты
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стравы з курынага яйка