wd wp Пошук:

Бухгалтарскі рахунак

Бухгалтарскі рахунак — уліковая пазіцыя ў бухгалтарскім уліку, прызначаную для сталага ўліку ў грашовым выразе руху кожнай аднастайнай групы належачых гаспадарчаму суб’екту сродкаў і крыніц іх утварэння метадам падвоенага запісу (па дэбету і крэдыту) у праводках.

У залежнасці ад аб’екта ўліку рахункі падзяляюцца на актыўныя, пасіўныя і актыўна-пасіўныя.

Па ступені дэталізацыі ўліку рахункі падзяляюцца на сінтэтычныя, субрахункі, аналітычныя.

У залежнасці ад удзелу сальда па рахунку ў фармаванні бухгалтарскага балансу рахункі падзяляюцца на балансавыя і забалансавыя.

Для кожнай групы сродкаў і крыніц гэтых сродкаў выкарыстоўваецца асобны рахунак, дзе адлюстроўваецца рэштка (сальда) дадзенай групы на пачатак уліковага перыяду і ўсе змены, выкліканыя вырабленымі гаспадарчымі аперацыямі. Кожны рахунак мае два бакі: дэбет і крэдыт. Сума ўсіх аперацыяў, адлюстраваных па дэбеце рахунку, завецца дэбетавым зваротам; сума ўсіх аперацыяў, адлюстраваных па крэдыце, — крэдытовым зваротам. Вынік сувымярэння дэбетавых і крэдытовых зваротаў вызначаецца як рэштка (сальда) па рахунку.

Сістэматызаваным пералікам бухгалтарскіх рахункаў з’яўляецца план рахункаў.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Бухгалтарскі ўлік