wd wp Пошук:

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ, фр.: Organisation Mondiale de la Propriété Intelectuelle, OMPI; англ.: World Intellectual Property Organization, WIPO) — міжнародная арганізацыя, якая займаецца адміністраваннем шэрагу ключавых міжнародных канвенцый у галіне інтэлектуальнай уласнасці, у першую чаргу Бернскай Канвенцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў і Парыжскай Канвенцыі аб ахове прамысловай уласнасці. З 1974 года таксама выконвае функцыі спецыялізаванай ўстановы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях творчасці і інтэлектуальнай уласнасці.

Прадстаўнічасць

У цяперашні час членамі САІУ з’яўляюцца 185 дзяржаў або больш за 90 % краін свету, на пасяджэннях арганізацыі статус назіральніка маюць каля 250 НДА і МПА. Сакратарыят САІУ або Міжнароднае бюро размешчаны ў Жэневе і мае штатных супрацоўнікаў, якія прадстаўляюць больш за 90 краін. Генеральным дырэктарам арганізацыі з 1 кастрычніка 2008 г. з’яўляецца Фрэнсіс Гары.

Зноскі

  1. Мовы функцыянавання Афіцыйнага сайта САІУ(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2012. па стане на 2 чэрвеня 2009 г. (Праверана 5 чэрвеня 2009)
  2. Канвенцыя, якая засноўвае ВОИС(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2010. Праверана 3 лістапада 2012. (Праверана 21 чэрвеня 2009)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1967 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Права інтэлектуальнай уласнасці
Катэгорыя·Спецыялізаваныя ўстановы ААН
Катэгорыя·Міжнародныя таварыствы