У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самбук. Сусанна Міхайлаўна Са́мбук[2] (13 снежня 1924, Санкт-Пецярбург — 15 чэрвеня 2012) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980).
Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт у 1949 годзе. З 1953 года працавала ў Ленінградскім дзяржаўным музеі Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1957—1983 гадах у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Даследавала гісторыю Беларусі XIX — пачатку XX ст.: праблемы сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху, палітыкі царызму, грамадска-палітычнай думкі, народніцтва і нацыянальнага руху. Адзін з аўтараў 2-томнай «Гісторыі БССР» (т. 1, 1961), 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі Мінска» (1967).