Суро́мшчына[1] (трансліт.: Suromščyna, руск.: Суромщина) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Друя Дзісенскaга паветa (з 1926 года Браслаўскaга павета) Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
Да 16 верасня 1960 года вёска знаходзілася ў складзе Аляксандраўскага сельсавета[3], да 14 красавіка 1962 года — у складзе Павяцкага сельсавета[4], да 18 сакавіка 1963 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Друйскага пассавета[5].