wd wp Пошук:

Суляцічы

Суля́цічы[1] (трансліт.: Suliacičy, руск.: Сулятичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавета.

Вядома прынамсі да 1430 года, вял.кн. Вітаўт даў у свой час «Сулятичи» пану Рачку, а пазней яго жонцы пані Рачкавай. Паводле Р. Пятраўскаса, у пана Пятра Рачкі была дачка Ганна Мілохна, жонка пана Глеба Вяжэвіча, але лёс Суляцічаў тым часам не ясны.[2]

Пазней Суляцічы нейкім чынам аказаліся ў валоданні князёў Заслаўскіх. Каля 1540 года ў складзе пасагу княжны Ганны Заслаўскай перайшлі да пана Яна Глябовіча.[3]

У 1940—1954 гадах цэнтр Суляціцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рыбчонак, 2014, с. 23.
  3. Рыбчонак, 2014, с. 22.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Брольніцкі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Навагрудскага раёна