wd wp Пошук:

Брольніцкі сельсавет

Бро́льніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Брольнікі.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадзечненскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзечна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 10 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куравіцкага сельсавета[1]. 25 чэрвеня 2008 года Гарадзечненскі сельсавет перайменаваны ў Брольніцкі сельсавет, а адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Гарадзечна ў вёску Брольнікі[2].

22 жніўня 2017 года да Брольніцкага сельсавета далучана частка скасаванага Ваўковіцкага сельсавета (землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы); са складу Брольніцкага сельсавета выключаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія ўвайшлі ў склад Ладзеніцкага сельсавета[3].

Склад

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 15 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 16 населеных пунктаў (01.01.2018 г.). У склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[4]
Агародніківёска19*
Амневічывёска50*
Брацянкавёска80**
Брольнікіаграгарадок305
Ваўковічывёска207*
Гаравічывёска87*
Гарадзечнааграгарадок424**
Іспасьвёска16**
Клюкавічывёска64
Краўцэвічывёска15
Куравічывёска77
Літоўкавёска12**
Мацешыцывёска20*
Мольнічывёска95
Мотчавёска57**
Несутычывёска166
Прыменьвёска8
Рутка 2вёска72*
Селішчавёска43
Слабодкавёска37**
Слухавічыхутар6**
Стары Лесвёска41**
Суляцічывёска96
Сунчыцывёска11**
Сялецвёска100**
Сянежыцывёска69*
Эканоміяхутар5**
* – у Ваўковіцкім с/с да 22.08.2017 г.; ** – з 22.08.2017 г. у Ладзеніцкім с/с

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1658 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 2,8 % — палякі, 1,1 % — рускія[6].

Насельніцтва, жыхароў: 1658 (2009 г.)[4], 1087 (2017 г.), 1118 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

Гандаль і сфера паслуг

Установы аховы здароўя

Культура

Славутасці

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
  3. http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  4. 1 2 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Брольніцкі сельсавет