wd wp Пошук:

Сукарна

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сукарна (6 чэрвеня 1901, г. Сурабая, Інданезія — 21 чэрвеня 1970) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Інданезіі.

Біяграфія

Скончыў Тэхналагічны інстытут у г. Бандунг (1925). Удзельнік стварэння «Бандунгскага даследчага клуба» (1926), на базе якога ў 1927 створана Нацыянальная партыя Інданезіі; яе першы старшыня. За антыкаланіяльную дзейнасць у 1929-31 зняволены ў турме, з 1933 па 1942 у ссылцы. У 1945 сфармуляваў 5 прынцыпаў (нацыяналізм, інтэрнацыяналізм, народаўладдзе, сацыяльная справядлівасць, вера ў адзінага Бога), якія сталі афіцыйнай ідэалогіяй Інданезіі. 17 жніўня 1945 года Сукарна абвясціў незалежнасць Рэспублікі Інданезія. Абраны яе прэзідэнтам, узначаліў барацьбу супраць нідэрландскіх каланізатараў (1945-49). У 1957-59 па яго ініцыятыве ў краіне сфарміраваны лад т.зв. «накіроўвальнай дэмакратыі» на аснове канцэпцыі функцыянальных груп, члены якіх звязаны агульнай дзейнасцю, рэлігіяй, адукацыяй і г.д. Быў распушчаны парламент, новыя дэпутаты прызначаны асабіста Сукарнам, які сканцэнтраваў у сваіх руках заканадаўчую і выканаўчую ўладу. У 1963 абвешчаны пажыццёвым прэзідэнтам краіны. Сукарна адзін з ініцыятараў Бандунгскай канферэнцыі 1955 і руху Недалучэння. Яго кірунак на пашырэнне сувязей з СССР і КНР абвастрыў адносіны з краінамі Захаду, найперш з-за канфлікту з Малайзіяй і выхаду Інданезіі з ААН (студзень 1965). Палітыка Сукарны прывяла да эканамічнага крызісу, які супаў з вострым канфліктам паміж камуністамі і арміяй. Пасля путчу 30.9.1965 адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай, у 1967 адмовіўся ад усіх дзяржаўных пасад.

Зноскі

  1. 1 2 Sukarno // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sukarno // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Сукарно // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://books.google.com.ar/books?id=e4kngeRds7kC&lpg=PA268&ots=gLmR9eejpP&dq=bandung%20study%20club&pg=PA268#v=onepage&q=bandung%20study%20club&f=false
  5. Goenarso Riwayat Perguruan Tinggi Teknik di Indonesia Periode 1920-1942 — Бандунг: 1995. — С. 37–38. — 55 с. — ISBN 978-979-8591-24-2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
Катэгорыя·Памерлі ў Джакарце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Андскага арла
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Прэзідэнты Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Галандскай Ост-Індыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня