wd wp Пошук:

Субрахманьян Чандрасекар

Не блытаць з Чандрасекхара Венката Раман.

Субрахманьян Чандрасекар (Subrahmanyan Chandrasekhar; 19 кастрычніка 1910, г. Лахор, Індыя, цяпер у Пакістане — 21 жніўня 1995) — амерыканскі астрафізік-тэарэтык. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства (1933), Лонданскага каралеўскага таварыства (1944), Нацыянальнай АН ЗША (1955).

Скончыў Мадраскі ўніверсітэт (1930) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1933). 3 1936 у ЗША. 3 1937 ў Чыкагскім універсітэце (у 1937—64 у Ёркскай абсерваторыі).

Навуковыя працы па ўнутранай будове і дынаміцы зорак, радыяцыйным пераносе, гідрадынамічнай і гідрамагнітнай устойлівасці, агульнай тэорыі адноснасці. Даказаў існаванне гранічнай масы для белых карлікаў (1931), пасля перавышэння якой пачынаецца гравітацыйны калапс. Распрацаваў тэорыю зорак з ізатэрмічным ядром (тэорыя Чандрасекара — Шонберга, 1942). Даследаваў мвханізмы пераносу і рассеяння выпрамянення ў планетных атмасферах (тэорыя Козырава — Чандрасекара, 1934; эфект Собалева — Чандрасекара, 1946).

Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з У. А. Фаўлерам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1966). Яго імем названы малая планета і касмічная рэнтгенаўская абсерваторыя «Чандра», запушчаная НАСА у 1999.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 83.
  4. 1 2 3 https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 82.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. NNDB — 2002.
  7. https://twas.org/directory/chandrasekhar-subrahmanyan

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі Індыі
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лахоры
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Астрафізікі ЗША
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Астраномы Індыі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы