wd wp Пошук:

Стэфан Алендскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алендскі. Стэфан Алендскі (1703 — 2 сакавіка 1771) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Багуслава і Соф’і з Незабытоўскіх. Маршалак ваўкавыскі (1740), чашнік (1764), канюшы вялікі літоўскі (1765). 15 разоў абіраўся паслом і дэпутатам розных соймаў, камісій і пасольстваў ад Ваўкавыскага павета з 1738 па 1770 гады. Адзін з першых кавалераў ордэна Св. Станіслава (1765), маршалак Ваўкавыскай канфедэрацыі (1764), палкоўнік войск ВКЛ, апошні рэвізор Скарба ВКЛ.

Прынцыповы і актыўны праціўнік Радзівілаў, разам з Антоніем Тызенгаўзам належалаў да самых адданых прыхільнікаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, ад імя шляхты Ваўкавыскага павета разам са сваімі трыма сынамі падпісаў акт элекцыіі апошняга на манарха Рэчы Паспалітай.

Быў спадчыннікам дзедзічнага маёнтка Мачульна ў Ваўкавыскім павеце; дзяржаўца старостваў: Раўданскага ў Жамойцкім княстве (1759), Дзякаўскага ў Ваўкавыскім павеце (1764), Сімненскага і Мяцельскага ў Троцкім павеце (1767).

Першапачаткова вызнаваў кальвінізм, у 1764 годзе з сям’ёй перайшоў у каталіцтва.

Сям’я

Жанаты з Францішкай з Пакашаў, ад якой меў трох сыноў і адну дачку:

Літаратура

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/stefan-h-rawicz-oledzki
  2. Stefan Olędzki // MAK
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Алендскія
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Старосты сімненскія
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Канюшыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты раўдонскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1703 годзе
Катэгорыя·Палкоўнікі Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1771 годзе
Катэгорыя·Старосты дзякаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты мяцельскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Алендскіх
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Маршалкі земскія ваўкавыскія