wd wp Пошук:

Стэнлі Норман Коэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коэн.

Стэнлі Норман Коэн (англ.: Stanley Norman Cohen; нар. 17 лютага 1935, Пэрт-Амбой, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі генетык. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, член НАН ЗША (1979). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1988), лаўрэат прэміі Вольфа (1981).

Выпускнік Ратгерскага ўніверсітэта, Коэн атрымаў вучоную ступень доктара ў Школе медыцыны Універсітэта Пенсільваніі ў 1960 г. Пасля далейшай падрыхтоўкі ў розных установах, у тым ліку ў Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША, ён у 1968 годзе далучыўся да выкладчыцкага складу Стэнфардскага ўніверсітэта.

Менавіта там Коэн пачаў даследаваць бактэрыяльныя плазміды. Ён хацеў зразумець, як гены плазмід могуць рабіць бактэрыі ўстойлівымі да антыбіётыкаў. Даследаванні Коэна ў 1972 годзе, у спалучэнні з даследаваннямі Пола Берга і Герберта Боера, прывялі да распрацоўкі метадаў для аб’яднання генаў і геннай трансплантацыі. Гэта адкрыццё адзначыла нараджэнне геннай інжынерыі, за што Коэн атрымаў у 1988 годзе Нацыянальны навуковы медаль ЗША. Суаўтар прапановы аб адзінай наменклатуры бактэрыяльных плазмід.

Сёння Коэн з’яўляецца прафесарам генетыкі і медыцыны ў Стэнфардскім універсітэце, дзе ён працуе над цэлым шэрагам навуковых праблем, у тым ліку рост і развіццё клетак. Сябра National Academy of Inventors (2017).

Зноскі

  1. 1 2 https://profiles.stanford.edu/stanley-cohen
  2. Stanley N. Cohen, MDСтэнфардскі ўніверсітэт.
  3. 1 2 NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Медыкі ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Генетыкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа