wd wp Пошук:

Стывен Гровер Кліўленд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кліўленд (значэнні).

Стывен Гровер Кліўленд (англ.: Stephen Grover Cleveland; 18 сакавіка 1837 — 24 чэрвеня 1908) — 22-і і 24-ы прэзідэнт ЗША, прыхільнік ідэі панамерыканізму. Кліўленд быў адным з трох дэмакратаў (разам з Эндру Джонсанам і Вудра Вільсанам) на пасадзе прэзідэнта ў эпоху рэспубліканскага палітычнага панавання (з 1861 па 1933 гг.) Ён таксама з’яўляецца адзіным кіраўніком у амерыканскай гісторыі, які быў прэзідэнтам два непаслядоўныя тэрміны.

Біяграфія

Кліўленд быў лідарам руху дэмакратаў у падтрымку бізнэсу, які выступаў супраць высокіх тарыфаў, свабоднага срэбра, інфляцыі, імперыялізму і субсідый бізнэсу, фермерам і ветэранам. Яго крыжовы паход за палітычныя рэформы і фінансавы кансерватызм зрабілі яго знакавай фігурай для амерыканскіх кансерватараў той эпохі. Кліўленд быў шырока вядомы за сваю сумленнасць, упэўненасць у сваіх сілах, шчырасць і прыхільнасць да прынцыпаў класічнага лібералізму. Ён нястомна змагаўся супраць палітычнай карупцыі, патранажу і марыянэткавай сістэмы ўлады. У якасці рэфарматара Кліўленд меў такі аўтарытэт, што кансерватыўнае крыло Рэспубліканскай партыі падтрымала яго на выбарах 1884 года.

Падчас яго другога тэрміну адбылася сумнавядомая паніка 1893 года, якая перарасла ў цяжкую нацыянальную дэпрэсію, якую Кліўленд не змог пераламаць. Гэта сруйнавала Дэмакратычную партыю, адкрываючы шлях для рэспубліканскай перамогі на выбарах ў 1894 годзе, а ворагі Кліўленда ў аграрных пытаннях і свабоднага срэбра ўзялі канроль над Дэмакратычнай партыяй ў 1896 годзе. У выніку адбылася палітычная перабудова, якая завяршыла трэцюю партыйную сістэму і запусціла чацвёртую і Прагрэсіўную эру.

Кліўленд быў грозным палітыкам, у адказ ён атрымліваў адпаведную крытыку. Яго ўмяшальніцтва ў Пулманаўскую стачку 1894 года абурыла прафсаюзы па ўсёй краіне; яго падтрымка залатога стандарту і апазіцыя свабоднаму срэбру прывяла да канфрантацыі з аграрным крылом Дэмакратычнай партыі. Крытыкі скардзіліся, што Кліўленд быў перагружаны эканамічнымі катастрофамі ў краіне падчас яго другога тэрміну. Тым не менш, яго рэпутацыя непадкупнага чалавека з добрым характарам пераўзышлі непрыемнасці яго другога прэзідэнцкага тэрміну. Сёння, Кліўленд на думку большасці гісторыкаў лічыцца паспяховым лідарам і ўваходзіць у лік другога эшалона амерыканскіх прэзідэнтаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Grover Cleveland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Прынстане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Прынстанскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных