wd wp Пошук:

Студзёнагуцкі сельсавет

Студзёнагу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Студзёная Гута.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Цярухскага сельсавета.

16 ліпеня 1954 года ўтвораны зноў у складзе Церахоўскага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Краўцоўскага і Цярухскага сельсаветаў[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна. 11 студзеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Церуха, сельсавет перайменаваны ў Цярухскі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат