Стрэ́лішча[1] (трансліт.: Strelišča, руск.: Стрелище) — былая вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Соржыцкага сельсавета.
Да 1954 года вёска ў складзе Стрэлішчанскага сельсавета, у 1924—1931 гадах яго цэнтр. У 1954—1960 гадах вёска ў складзе Соржыцкага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Астровенскага сельсавета, з 1965 года — у складзе адноўленага Соржыцкага сельсавета[2].
Ліквідавана ў 2009 годзе[3].