Страла-змяя[1] (Psammophis lineolatus) — ядавітая змяя з роду пясчаных змей, сямейства вужовыя.
Пашырана ў Цэнтральнай і Заходняй Азіі. Жыве ў пустынях і паўпустынях, трапляецца ў гарах. У паўднёвых частках арэалу ўпадае ў летнюю спячку. Даўжыня цела да 90 см. На спіне 4 падоўжаныя цёмныя паласы.