wd wp Пошук:

Старая пушча

Старая пушча — лясны масіў у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, на паўночным усходзе ад вёскі Даўгінава. Плошча 0,9 тыс. га.

Пераважаюць кіслічныя ельнікі і вытворныя ад іх бярэзнікі і асіннікі. Шэраалешнікавыя лясы займаюць ускраіны пушчы. У дрэвастоях сустракаецца дуб звычайны. У падлеску ляшчына, брызгліна барадаўчатая, бружмель лясны. На захад ад пушчы працякае рака Волта, усходняя частка ляснога масіва ў складзе вадаахоўнай зоны Заходняй Дзвіны.

Папулярнае месца турызму і адпачынку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Пушчы Беларусі
Катэгорыя·Геаграфія Мёрскага раёна