wd wp Пошук:

Старажытнасаксонская мова

Старажытнасаксонская мова, таксама вядомы як старажытнаніжнегерманская мова — самая ранняя форма ніжненямецкай мовы[1], пацверджаная дакументамі VIII-XII стагоддзяў. З яе развілася Сярэдненіжненямецкая мова. На ёй размаўлялі саксы на паўночна-заходнім узбярэжжы Германіі і ў Нідэрландах. Старажытнасаксонская досыць блізкая да старажытнай англа-фрызскай мовы (старажытнафрызская мова, старажытнаанглійская мова); яна таксама блізкая да старажытнаніжнефранкскай мовыстаражытнагаландская мова»). Гэта мова адрозніваецца ад старажытнаверхненямецкай мовы адсутнасцю слядоў другога перамяшчэння зычных. Была ўзаемазразумелая са старажытнаанглійскай мовай.[2]

Фаналогія

Старажытнасаксонская мова не прымала ўдзелу ў другім (верхненямецкім) перамяшчэнні зычных, і таму захаваў выбуховыя зычныя гукі p, t, k, якія былі зменены ў старажытнаверхненямецкай мове ў розныя фрыкатывы ды афрыкаты. Нямецкія дыфтонгі ai, au пераўтварыліся ў доўгія галосныя гукі ē, ō, адпаведна, тады як у старажытнаверхненямецкай мове яны ператвараліся або ў ei, ou, або ў ē, ō у залежнасці ад зычнага гуку пасля іх. Старажытнасаксонская, адзіная з заходнегерманскіх моў, захаваў нямецкі -j- пасля зычнага гуку, напрыклад, heliand «збавіцель» (стар.-в.-ням.: heilant, стар.-англ.: hǣlend, гоцк.: háiljands). Нямецкі ўмляут прысутнічае толькі ў відзе кароткага a, і не паслядоўны, напрыклад, hebbean ці habbian «мець» (стар.-англ.: hebban).

Літаратура

Захавалася ўсяго некалькі тэкстаў, асабліва ў малітвах, якія адносяцца да хрышчэння, напісаных саксамі па загаду Карла Вялікага. Адзіны захаваны літаратурны тэкст Heliand.

Зноскі

  1. Old Saxon language at Encyclopædia Britannica
  2. Fortson, Benjamin W. (2004). Indo-European Language and Culture: An Introduction. Wiley-Blackwell. p. 315. ISBN 1405103167. http://books.google.de/books?id=5hOtPBF6XWwC&pg=PA315&dq=%22old+english%22+%22old+saxon%22+mutually+intelligible&client=firefox-a&hl=en&cd=4#v=onepage&q=%22old%20english%22%20%22old%20saxon%22%20mutually%20intelligible&f=false.
  3. On the basis of the edition by Burkhard Taeger, Max Niemeyer Verlag, Tübingen 1996 (10. Auflage) prepared by Jost Gippert, Frankfurt, 11.11.2003; TITUS version by Jost Gippert, Frankfurt a/M, 11.11.2003

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заходнегерманскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя нямецкай мовы