wd wp Пошук:

Старабільск

Старабі́льск (укр.: Старобільськ) — горад, раёны цэнтр у Луганскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Айдар, за 95 км ад Луганска.

Гісторыя

Пасяленне Більска было заснавана ўкраінскімі ўцякачамі-сялянамі з Палтаўшчыны і Чарнігаўшчыны ў канцы 16 ст., паўторна паселішча ўзрадзілася ў 1686 казакамі Астрожскага слабадскога палка над назвай Старабільскэ (гэтую назву горад меў да 1933).

З 1730-х да 1797 мястэчка называлася Стара Біла, прасля чаго ізноў стала Старабільскэ. З 1797 — цэнтр павета Слабодска-Украінскай губерніі, з 1802 — у Варонежскай губерніі, з 1824 — у Харкаўскай губерніі. Згодна перапісу 1897 у Старабільску жыло 13 100 асоб.

У 1918 падчас Грамадзянскай вайны каля Старабільску праходзілі баі войск УНР і Данскіх казакаў атамана Краснова. У 19391940 каля Старабільска змяшчаўся лагер НКУС для палонных польскіх афіцэраў і салдат. У студзені 1943 Старабільск стаў першым горадам на Украіне, вызваленным ад нямецка-фашышкіх захопнікаў.

У 1975 у горадзе жыло 22 100 жыхароў.

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва (чал.)
18971939195919701979198920012015
9801 14 419 19 519 22 341 23 851 25 053 22 371 17 716

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасійская
60.84% 38.68%

Зноскі

  1. Памятная книжка Харьковской губернии на 1862 год — С. 33.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Луганскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96