wd wp Пошук:

Станіслаў Янавіч Будзінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Будзінскі.

Станіслаў Янавіч Будзінскі (Партыйныя і літаратурныя псеўданімы: Стах; Традыцыя; С. Бяднарскі; Я. Марыянскі; 9 верасня 1894, г. Варшава — 22 жніўня 1937, НКУС) — рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст[2][3].

У 19121915 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрвеня 1917 года член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі[2][3]. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве[3]. У снежні 1917 — сакавіку 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губерні[3].

Біяграфія

Са снежня 1918 у Польшчы. Удзельнік аб’яднальным з’ездзе (1918), на якім створана Кампартыя Польшчы. Член Лодзінскага, Варшаўскага камітэтаў Кампартыі Польшчы[3].

У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Заходняга фронту[2][3].

У 1924-26 член Польбюро пры ЦК ВКП(б). У ліпені 1928 на I з’ездзе КПЗБ абраны член ЦК[3].

З 1930 рэдактар газеты «Звязда», член рэдкалегіі часопіса «Бальшавік Беларусі»[3]. Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1932[3]. З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве[2][3].

Арыштаваны ў чэрвені 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна[2].

Творчасць

Аўтар грамадска-палітычных брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад палітычную кампанію па выкрыцці беларускіх нацдэмаў (артыкул «Вораг у доме» пра раман М. Зарэцкага «Крывічы»)[2].

Рэдактар перакладаў прац У. І. Леніна на польскую мову[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 мая 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Будзинский Станислав Янович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы
Катэгорыя·Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках