wd wp Пошук:

Станіслаў Ягмін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягмін. Станіслаў Ягмін (польск.: Stanisław Jagmin; 1796[1] — 1864) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан». Нарадзіліся ў сям’і Каэтана Станіслава Ягміна і Даміцэлы з Малішэўскіх. Меў братоў Паўла і Фелікса.

Суддзя апеляцыйна-межавага суда Кобрынскага павета. У 1815 — суддзя апеляцыйна-межавага суда Гродзенскай губерні. У 1817 — прысяжны 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. У 1819—1821 — асэсар Гродзенскага галоўнага суда. У 1823 г. — маршалак кобрынскі. У 1832 — камер-юнкер імператарскага двара. У 1835 — сябра Брэсцкага камітэта да спраў апісання грамадзянскай нерухомасці[2].

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1819, 3-й ст. — у 1821[2].

Сям’я

У шлюбе з графіняй Паўлінай з Валовічаў, дачкой Казіміра Валовіча і Марыі з Фёлькерзамбаў.

Зноскі

  1. у 1821 г. меў 26 гадоў
  2. 1 2 Швед, В. В. Ягмін Станіслаў // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Ягміны
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі кобрынскія
Катэгорыя·Ягміны
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Суддзі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Камер-юнкеры
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы