wd wp Пошук:

Станіслаў Уладзіміравіч Чапурны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чапурны.

Станіслаў Уладзіміравіч Чапурны (17 ліпеня 1972, Мінск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (2014—2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 ліпеня 1972 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

У 1994—1998 гг. — інспектар, старшы інспектар, галоўны інспектар Мінскай рэгіянальнай мытні; галоўны інспектар прававога ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У 1998—1999 гг. — галоўны спецыяліст дагаворна-прававога ўпраўлення апарату Міністра па справах СНД; галоўны саветнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1999—2000 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення па справах Саюза Беларусі і Расіі; начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2000—2002 гг. — саветнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Новасібірску.

2002—2007 гг. — саветнік дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці; саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі, намеснік начальніка ўпраўлення рэгіёнаў Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2007—2010 гг. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.

У 2010—2014 гг. — начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі; намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Расіі — начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З траўня 2014 года па 2021 год[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі ўручыў 6 жніўня 2014 г.)

Валодае англійскай мовай. Жанаты. Мае дачку[2].

Зноскі

  1. Глава МИД приняла посла Республики Беларусь
  2. https://mongolia.mfa.gov.by/ru/embassy/ambassador/
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Палярная Зорка»
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Манголіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Асобы