wd wp Пошук:

Станіслаў Свентахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свентахоўскі. Станіслаў Свентахоўскі (польск.: Stanisław Świętochowski, лац.: Stanislaus Świętochowski; 22 сакавіка 1759, Дынабург — 9 лютага 1831, Старая Весь, Галічына[1]) — буйны дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 20 верасня 1772 г. у Вільні. У 1786 г. высвечаны на ксяндза. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў калегіумах Полацка (1788—1789) і Магілёва (1789—1790). Прапаведнік і прафесар французскай мовы ў Дынабургу (1791—1792), прапаведнік у Полацку (1792—1793). Прэфект езуіцкіх школ у Магілёве (1793—1795, 1802—1804), Віцебску (1795—1797), Дынабургу (1797—1799), Оршы (1799—1802) і Полацку (1804—1810). Тэолаг біскупа Беніслаўскага (1810—1812). Сакратар правінцыяла Алаіза Ландэса (1813—1814), рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума (1814—1817[1], 1819—1820[2]), правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса (1817—1820)[1].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) адправіўся на Галічыну, дзе з 1820 па 1828 гг. займаў пасаду галіцкага правінцыяла і ў гэтай якасці ўзяў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса. Апошнія гады жыцця жыў і працаваў у Старой Весі (1828—1831)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Бжазоўскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў 1831 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1759 годзе