wd wp Пошук:

Станіслаў Сангін

Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) герба «Шранява»[1] (каля 1818 — 15 лютага 1863, каля Рэчыцы Пружанскага павета, Расійская імперыя) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху.

Біяграфія

Гродзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалагічную камісію, збіраў экспанаты для Віленскага музея старажытнасцей. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце.

Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Феліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданні і распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфарміраваў у Сямятычах паўстанцкі атрад[2], удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. 1 лютага (13 лютага) 1863 аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай[3] (цяпер у Камянецкім раёне).

Яго жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 снежня 1868 у Карклінах(польск.) бел.[4]. Мелі сына Мацея.

Зноскі

  1. Noble families in Lithuania: The Songin family(англ.) . — У раздзеле «Songin family with Sreniawa coat of arms» згадваецца маёнтак каля Карклінаў, якім род валодаў ужо ў 1595. Менавіта тут нарадзіўся сын і памерла жонка С. Сангіна (гл. далей). Праверана 26 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  2. Franciszek Malczewski. Bitwa Siemiatycka — 6—7. II. 1863(польск.)  (недаступная спасылка). Głos Siemiatycz On Line. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 26 кастрычніка 2011.
  3. Эдвард Зайкоўскі. За зямлю і за волю(нявызн.). Культурна-асветніцкі клуб «Спадчына». Праверана 26 кастрычніка 2011.
  4. Jean-Pierre Sangin. Rodzina Songinow(англ.)  (недаступная спасылка). LaFamille. Personal Ancestral File. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 26 кастрычніка 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Памерлі ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага