wd wp Пошук:

Мужыцкая праўда

«Мужыцкая праўда», № 3 (Гродзенскі архіў)

«Мужыцкая праўда» («Mużyckaja prauda») — нелегальная, першая беларускамоўная[1] газета.

Гісторыя

Друкавалася лацінкай. Выдавалася ў 1862-63 на Гродзеншчыне (апошні нумар, відаць, надрукаваны ў Вільні) К. Каліноўскім з Ф. Ражанскім, С. Сангіным (Сонгіным), В. Урублеўскім.

Апісанне

Мела невялікі фармат у выглядзе лісткоў і значны тыраж. Выйшлі 7 нумароў: № 1-6 (ліпень-снежань 1862), № 7 (чэрвень 1863). Кожны нумар падпісваўся псеўданімам «Яська — гаспадар з-пад Вільні». Захаваліся асобныя нумары-перадрукі (№ 5, 7), пра што сведчаць пэўныя адрозненні ў тэксце і шрыфце. Распаўсюджвалася па ўсёй Беларусі, у Польшчы, Літве, Латвіі, а таксама ў паўночна-заходніх рэгіёнах Расіі.

Вызначалася вострай сацыяльнай прапагандысцка-агітацыйнай накіраванасцю. Артыкулы пабудаваны ў форме гутаркі, сваім зместам нагадвалі творы тагачаснай рускай літаратуры рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Разглядала пераважна пытанні зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, нацыянальнай самастойнасці. Праводзіла ідэю ўсеагульнай узброенай барацьбы за лепшае жыццё, вызначала яе шляхі, сцвярджала, што «…мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржымся разам!» (№ 1). Паслядоўна выступала з крытыкай царскага маніфеста 1861, адзначала, што «ніякай у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці» (№ 1). Выкрываючы грабежніцкі характар сялянскай рэформы 1861, адзначала, што народу патрэбны не маніфест, а рэальная воля, і не тая, «якую цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо» (№ 3). Адстойвала права беларускага народа самастойна вырашаць свой лёс, атрымліваць адукацыю, выдаваць падручнікі на роднай мове. Закранала пытанні існавання розных канфесій, больш прыхільна ставілася да уніяцтва, з асуджэннем — да праваслаўя, якое выражала інтарэсы царскіх улад (№ 6). Выказвала негатыўныя адносіны да тагачаснай сістэмы рэкруцкіх павіннасцей тэрмінам у 25 гадоў. Асобныя пытанні (паходжанне прыгоннага права, існаванне канфесій) трактаваліся ў газеце спрошчана, аднабакова.

Мова «Мужыцкай праўды» глыбока народная, эмацыянальна-вобразная, насычаная фальклорнай сімволікай, мастацкімі тропамі (эпітэтамі, метафарамі, параўнаннямі), узбагачаная новымі лексемамі і паняццямі; у ёй вытокі публіцыстычнага жанру, што пачынаў развівацца ў новай беларускай літаратуры.

Публікацыі

Зноскі

  1. Варта адзначыць, што на ўвазе маецца тое, што літаратурныя нормы, выкарыстаныя ў газеце, найбольш блізкія да сучасных нормаў беларускай мовы. Першай беларускай газетай (выдадзенай на старабеларускай мове), згодна з існуючымі гістарычнымі звесткамі, лічыцца газета «Навіны грозные а жалостлівые…».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Газеты паводле алфавіта
Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1863 годзе
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1862 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Выданні на беларускай мове лацінкай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Паўстанне 1863—1864 гадоў
З’явіліся ў 1862 годзе
Газеты Беларусі
Газеты на беларускай мове
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат