wd wp Пошук:

Станіслаў Віткевіч

Станіслаў Віткевіч (польск.: Stanisław Witkiewicz; 21 мая 1851 — 5 верасня 1915) — польскі жывапісец, архітэктар, пісьменнік і тэарэтык мастацтва, стваральнік і прапагандыст закапанскага стылю[4][5], бацька Станіслава Ігнацыя Віткевіча[6].

Біяграфія

Віла «Каліба»
Віла «Пад ялінамі»[pl]

Станіслаў Віткевіч нарадзіўся ў Літве, у вёсцы Пашаўшэ[lt], у 1851 годзе ў сям’і польскіх патрыётаў. Члены гэтай сям’і прымалі ўдзел у падрыхтоўцы Студзеньскага паўстання (1863—1864), што і стала прычынай ссылкі яго бацькоў разам са старэйшай дачкой у Сібір. Маці Віткевіча ўдалося дабіцца дазволу не падзяляць сям’ю, і 12-гадовы Станіслаў і яго малодшая сястра адправіліся з бацькамі ў Томск.

У 1868 годзе Віткевіч пакідае Сібір і пачынае клапаціцца аб памілаванні і вызваленні бацькоў і старэйшай сястры. Бацька Станіслава Віткевіча не дажыў да гэтага дня, памёр у шляху, на караблі, але астатняй сям’і ўдалося вярнуцца. Станіслаў пачынае вучобу ў Пецярбургу, у Акадэміі мастацтваў на факультэце жывапісу (1869—1871). Жывапісам яшчэ ў Томску яго зацікавіў адзін з тамтэйшых ссыльных, які займаўся з ім маляваннем. Потым ён з’язджае ў Варшаву, затым у Мюнхен, дзе вучыцца ў Мюнхенскай Акадэміі мастацтваў (1872—1875). Пасля Віткевіч вяртаецца ў Варшаву і там адкрывае ў сабе незвычайны талент мастацкага крытыка.

У 1886 годзе Віткевіч трапіў у Татры, дакладней у Закапанэ: яго захапіла народная архітэктура Падгаля. Віткевіч вырашыў, што менавіта закапанская архітэктура зможа паслужыць асновай для развіцця новай хвалі нацыянальнай архітэктуры. Так нарадзіўся «закапанскі стыль»: спалучэнне прынцыпаў гарадскога будаўніцтва з фальклорнымі рэгіянальнымі матывамі.

У 1892—1894 гадах Станіслаў Віткевіч спраектаваў для Зыгмунта Гнатоўскага, памешчыка з Кіеўскай губерні, вілу «Каліба», якая лічыцца першым будынкам у Закапанскім стылі[7]. Найвышэйшым дасягненнем Віткевіча была прызнана віла «Пад ялінамі», збудаваная ў 1896—1897 гадах для Яна Гвальберта Паўлікоўскага, вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча.

Віткевіч распрацоўваў у 1895 годзе новыя элементы строю для парафіяльнай царквы ў Закапанэ, а ў 1898 годзе была пабудавана капліца Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

Сам Віткевіч усё жыццё лічыў сябе жывапісцам, ён праявіў сябе, хутчэй, як выбітны крытык, а пасля 1880 года таксама як архітэктар, стваральнік цяпер ужо знакамітага закапанскага стылю.

У выніку абвастрэння хваробы Віткевіч правёў апошнія сем гадоў жыцця ў Лоўране на Адрыятыцы. Памёр у Лоўране ў 1915 годзе. Пахаваны ў Закапанэ.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121917231 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Stanisław Witkiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Уплыў закапанскага стылю на будаўніцтва касцёлаў у Заходняй Беларусі
  5. Уладзімір Скрабатун. Забудова ў «Закапанскім» стылю | Глыбокае
  6. Станіслаў Ігнацы Віткевіч (Stanisław Ignacy Witkiewicz) 1885—1939
  7. Stanisława Witkiewicza styl zakopiański Teresa Jabłońska, wydawnictwo BOSZ, 2008, ISBN 978-83-7576-029-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кяльмскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Закапанэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў