wd wp Пошук:

Віла Каліба

Інтэр'ер Вілы Каліба

Віла Каліба (польск.: Willa Koliba) — філіял Татраўскага музея, які знаходзіцца ў горадзе Закапанэ Малапольскага ваяводства, Польшча. Першы будынак закапанскага стылю, які спраектаваў польскі архітэктар і пісьменнік Станіслаў Віткевіч. Знаходзіцца на вуліцы Касцеліска, 18. Будынак уваходзіць у склад турыстычнага маршруту «Шлях драўлянай архітэктуры(руск.) бел.». Помнік культуры Малапольскага ваяводства.

Гісторыя

Будынак быў пабудаваны ў 1893 годзе. Яго назва паходзіць ад дыялектнага гуральскага слова «Koliba», якое азначае пастушы будан. Віла была пабудавана для землеўладальніка Зыгмунта Гнатоўскага, які першапачаткова хацеў пабудаваць простую гуральскую хату, каб размясціць у ёй сваю этнаграфічную калекцыю. Аднак, план будаўніцтва быў зменены Станіславам Віткевічам, які дадаў да будынка асобную заходнюю частку, на першым паверсе якой размясціў гасціную і спальню, а на другім паверсе — яшчэ адну спальню і пакой для прыслугі. У 1901 годзе да будынка была дададзеная яшчэ адна невялікая прыбудова.

2 мая 1983 года будынак быў унесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства пад рэгістрацыйным нумарам А-346[1].

Са снежня 1993 года ў будынку быў арганізаваны Музей закапанскага стылю імя Станіслава Віткевіча, які стаў філіялам Татраўскага музея.

Зноскі

  1. Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytków nieruchomych — województwo małopolskie(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Закапанэ
Катэгорыя·Музеі Малапольскага ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Малапольскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта