wd wp Пошук:

Станіслаў Выспяньскі

Станіслаў Матэвуш Ігнацы Выспяньскі (польск.: Stanisław Mateusz Ignacy Wyspiański; 15 студзеня 1869, Кракаў28 лістапада 1907, Кракаў) — польскі паэт, драматург, жывапісец, дызайнер мэблі і інтэр’ераў. Дзейнасць С. Выспяньскага ў выяўленчым мастацтве характарызуецца вялікай разнастайнасцю: праекты вітражоў (чатыры з іх у кракаўскім Францысканскім касцёле), дэкарацыйны насценны жывапіс, шматлікія партрэты, пейзажы. Пэўны час С. Выспяньскі быў галоўным мастаком часопіса «Życie», рэдагаванага С. Пшыбышэўскім.

Адзін з найбольш выдатных і рознабаковых мастакоў Еўропы свайго часу. У творчасці ён удала спалучаў ідэі мадэрну з фальклорнымі і гістарычнымі матывамі. Аўтар серыі сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху «Маладая Польшча». Неафіцыйна яго называлі «чацвёртым польскім прарокам» (разам з польскай «тройцай» паэтаў-прарокаў (Міцкевічам, Славацкім, Красіньскім). Шырока вядомыя яго п’есы: «Варшавянка» (1898), «Мелеагр» (1899), «Праклён» (1900), «Вызваленне» (1903), «Лістападаўская ноч» (апубл. 1908), «Вяртанне Адысея» (апубл. 1917).

Самы вядомы літаратурны твор С. Выспяньскага — драма «Вяселле» (1901), дзе аўтар, пераходзячы ад рэалістычнай да натуралістычнай, неарамантычнай і сімвалістычнай формаў, ставіць пытанні нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння адзінай Польшчы, знаходжання супольнага погляду на сучаснасць і будучыню палякаў рознымі слаямі тагачаснага грамадства — шляхтай, сялянствам, «разначыннай» інтэлігенцыяй. Пры гэтым драматург надае нацыянальнаму гістарычнаму матэрыялу ўніверсальны сэнс, метафізічнае вымярэнне ці, наадварот, глядзіць на сусветную гісторыю і агульнаеўрапейскія міфы праз прызму польскіх праблем. У розных крыніцах «Вяселле» называюць найлепшым творам польскай драматургіі ХХ ст.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Выспяньский Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Драматургі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе