wd wp Пошук:

Станіслаў Іванавіч Віскоўскі

Станіслаў Іванавіч Віскоўскі (12 лютага 1839, г. Варшава — ?) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Беларусі[1].

Біяграфія

Паходзіў з дробнамаянтковай мсціслаўскай шляхты. Яго маці мела 160 дзесяцін зямлі ў Мціслаўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі[2]. У 1858 паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, дзе вучыўся на сродкі Т. Чудоўскага — дзеяча рэвалюцыйнага руху на Магілёўшчыне[3].

Хутка Віскоўскі стаў адным з лідараў студэнцтва ў інстытуце. Вылучаўся поспехамі ў вучобе, у жніўні 1861 прымаў удзел у сельскагаспадарчым з’ездзе ў Горках[3].

З сакавіка 1863 года паўстанцкі начальнік г. Горкі[1]. З Масквы і Пецярбурга прывёз зброю[3].

Разам з Л. М. Звяждоўскім на чале Горацкага паўстанцкага атрада ў ноч на 6 мая 1863 захапіў Горкі, удзельнічаў у далейшым паходзе атрада. Пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці паўстання на Магілёўшчыне, склаў зброю[1]. Падчас следства знаходзіўся ў турмах Магілёва і Вільні[3].

Прысуджаны да смяротнага пакарання, замененага 12-гадовай катаргай у Сібіры[1]. У 1864 як палітычны злачынец па суду пазбаўлены правоў стану і маёмасць канфіскавана ў казну[4].

У канцы 1870-х г. жыў у Іркуцку. Далейшы лёс невядомы[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Висковский Станислав Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 115. — 737 с.
  2. ВІСКОЎСКІ /ВИСКОВСКИЙ, ВИСКОВСКІЙ/ Станіслаў /Станислав, Станиславъ
  3. 1 2 3 4 5 ВІСКОЎСКІ Станіслаў Іванавіч
  4. Висковский Станислав(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў