wd wp Пошук:

Станкабудаванне Беларусі

Станкабудаванне Беларусі — складовая частка машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасці, якая ў сваю чаргу ўключана ў прамысловы комплекс Беларусі і падпарадкавана Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Утварэнне «Станкатрэста» 29 мая 1929 года з’яўляецца датай афіцыйнага стварэння самастойнай галіны. У 1930 годзе на аснове аб’яднання станкабудаўнічых і інструментальных трэстаў заснавана Дзяржаўнае ўсесаюзнае аб’яднанне станкаінструментальнай прамысловасці Саюзстанкаінструмент. Рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў і будаўніцтва новых дазволілі павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску металарэзных станкоў у гады 1-й пяцігодкі (1929-32) у 2,5 разы. За гады 2-й пяцігодкі (1933-37) лік станкабудаўнічых заводаў павялічылася ў 1,8 разы, а выпуск станкоў узрос больш чым у 2 разы[1]. Для падрыхтоўкі спецыялістаў адкрыты Маскоўскі станкаінструментальны інстытут; арганізаваны станкабудаўнічыя факультэты пры МВТУ імя М. Э. Баўмана і Ленінградскі політэхнічны інстытут імя М. І. Калініна.

У 1970-я гады ў эканоміцы БССР робіцца акцэнт на тэхнічнае перааснашчэнне прамысловасці, укараненне высокаэфектыўнай тэхнікі[2]. За 1970—1985 гг. было ўведзена 186 прамысловых прадпрыемстваў: завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, інструментальны завод у Оршы, заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Лідзе і Бабруйску.

У незалежнай Рэспубліцы Беларусь станкабудаванне было захавана ў поўным аб’ёме і з’яўляецца часткай былога станкабудавання Савецкага Саюза.

Прадпрыемствы

Асноўная прадукцыя: станкі спецыяльныя такарныя (вертыкальныя і гарызантальныя) з ЛПК і з цыклавым праграмным кіраваннем[3].

Зноскі

  1. Станкабудаванне ў БССР
  2. развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі рэспублікі ў 70—80-я гады XX ст.
  3. Прадукцыя Архівавана 16 сакавіка 2016.
  4. ААТ Станказавод «Чырвоны барэц» (г. Орша, Беларусь) — Агульныя звесткі — станкі плоскашліфавальныя з прастакутным сталом і крыжовым супартам, станкі плоскашліфавальныя з круг…
  5. Прадукцыя станкабудаўнічага завода
  6. ОАО «СтанкаГомель»
  7. Вытворчасць станкоў і вузлоў да станкоў(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прамысловасць Беларусі
Катэгорыя·Эканоміка Беларусі