wd wp Пошук:

Спіс сталіц Украінскай Народнай Рэспублікі

Сталіцы Украінскай Народнай Рэспублікі — гарады, дзе ў 1917—1918 гадах размяшчаліся дзяржаўныя органы і цэнтральны апарат Украінскай Народнай Рэспублікі — кіраўніцтва Цэнтральнай рады, Генеральны сакратарыят УНР, ваенныя ведамства, міністэрства і генеральны штаб Арміі УНР, а ў 1919—1921 гадах — Дырэкторыя УНР або вышэйшае палітычнае кіраўніцтва Рэспублікі.

Спіс сталіц Украінскай Народнай Рэспублікі (1917—1921)

Герб Назва сталіца Часавыя рамкі
Кіеў 20 лістапада 1917 8 лютага 1918
Жытомір 8 лютага 1918 14 лютага 1918
Сарны 14 лютага 1918 24 лютага 1918
Жытомір 24 лютага 1918 9 сакавіка 1918
Кіеў 9 сакавіка 1918 5 лютага 1919
Вінніца 5 лютага 1919 6 сакавіка 1919
Праскураў 6 сакавіка 1919 22 сакавіка 1919
Камянец-Падольскі[1] 22 сакавіка 1919 лістапад 1920
Роўна[2] красавік 1919 чэрвень 1919
Станіславаў[3] красавік 1919 ліпень 1919
Тарнуўэміграцыі) канец 1920 1922

Зноскі

  1. Меў сталічны статус з кароткатэрміновымі перапынкамі, звязанымі з баявымі дзеяннямі; за названы перыяд у Камянцы размяшчалася большасць дзяржаўных і ўрадавых структур Украінскай Народнай Рэспублікі
  2. У красавіку—чэрвені 1919 г. — месцазнаходжанне членаў Дырэкторыі УНР С. Пятлюры, Ф. Швеця і А. Макаранкі і кіраўніцтва Урада УНР. У чэрвені 1919 г. перамясціліся ў Камянец-Падольскі
  3. У красавіку—ліпні 1919 г. — месцазнаходжанне членаў Дырэкторыі УНР А. Андрыеўскага і Я. Петрушэвіч. У ліпні 1919 года перамясціліся ў Камянец-Падольскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Украіны
Катэгорыя·Украінская Народная Рэспубліка