Гэта старонка — інфармацыйны спіс. Гісторыка-культурныя каштоўнасці Мёрскага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.
У Мёрскім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 22 аб’екты, з якіх 17 — помнікі архітэктуры, 5 — помнікі гісторыі.
19 аб’ектаў — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння, 3 аб’екты — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэспубліканскага значэння.