wd wp Пошук:

Спораўскі сельсавет

Спо́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Спорава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Здзітаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Здзітава. У 1962 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Белаазёрскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса)[1]. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Спораўскі, цэнтр перанесены ў вёску Спорава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1932 чалавекі[2], з іх 95,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка, 27 лістапада, 27 снежня 1962 г. і Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Спораўскі сельсавет