wd wp Пошук:

Спеўны Сход

Спеўны Сход — гэта грамадская ініцыятыва, накіраваная тое, каб любы чалавек, незалежна ад наяўнасці ў яго музычнай адукацыі мог навучыцца спяваць беларускія песні.

Гісторыя

Ідэя стварэння Спеўных Сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву[1]. Сярэдняя колькасць удзельнікаў складае каля 100 чалавек, максімальная — каля 500 чалавек (фестываль «Вольнае паветра»). Да студзеня 2017 года галоўным каардынатарам праекта быўАляксей Чубат.

З 2017 года кіраўніком Спеўнага сходу з’яўляецца Сяржук Доўгушаў.[2] У гэтым годзе быў выдадзены адмысловы спеўнік Спеўнага Сходу, дзе былі сабраныя тэксты песняў, што спяваліся за некалькі год працы праекту.

Праграма

Кожны Спеўны Сход пачынаецца спеўнай размінкай, падчас якой удзельнікі выконваюць адмысловыя практыкаванні для голаса. Пасля размінкі пачынаецца вывучэнне спеваў, падчас якога ўдзельнікі рэпетуюць спевы з музычным суправаджэннем альбо без яго. Пад канец Схода ўсе ўдзельнікі здольныя самастойна праспяваць разабраныя творы.

На кожным Сходзе ўдзельнікі разам з вядоўцам разбіраюць музыку па адной з наступных тэмаў: восеньскія спевы[3], калыханкі[4], музыка Вялікага Княства Літоўскага[5], калядныя спевы[6], веснавыя і валачобныя спевы[7], застольныя спевы. Акрамя гэтага варта вылучыць спевы[8], сабраныя Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным.

На кожным Спеўным Сходзе прысутнічаюць вядомыя ў Беларусі музыкі. Так, цягам 2015-га года Спеўны Сход наведалі: этнограф Ірына Мазюк, Алесь Чумакоў (удзельнік гурта Стары Ольса), Ларыса Рыжкова (гурт «Калыханка»), ансамбль «Кантабіле», Алесь Камоцкі.

Месцы

Цягам 2014—2015 гадоў Спеўныя Сходы адбыліся ў наступных месцах: Батанічны Сад[9], фестываль «Кераміка Крэва»[10], музычны фестываль «Вольнае паветра»[11], бар «ДК»[12], Blue Sky Talent Company[13].

У 2016 годзе ладзіліся адмысловыя спеўныя вандроўкі, у якіх спалучалася стандартная праграма сходу і тэматычнае экскурсійнае суправаджэнне.

Меркаванні

Адзін з гасцей Спеўнага Схода, Алесь Чумакоў схіляецца да наступнай думкі:

«Народныя песні не павярхоўныя, яны не вакол нейкай ідэі, кімсьці прыдуманай[14]. У іх ёсць глыбіня, якую адчуваеш, у якую верыш. Этнічны напрамак — адзін з напрамкаў, верагодных для такіх спеваў. Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць».

Зноскі

  1. Сяргей Доўгушаў пашырае беларускія народныя песні праз «Спеўны Сход»
  2. http://spevy.by
  3. Спеўны Сход: восеньскія спевы з удзела Алеся Чумакова і Ірыны Мазюк
  4. Спеўны Сход: дзіцячы фальклор, калахынкі і забаўлянкі.
  5. «Спеўны сход» запрашае паспяваць беларускія канты часоў ВКЛ(недаступная спасылка)
  6. Калядны «Спеўны сход»
  7. Веснавы Спеўны Сход Архівавана 16 лютага 2015.
  8. 15 сакавіка «Спеўны сход» спявае матчыны песні Рыгора Барадуліна
  9. Вам падабаюцца нашыя вібрацыі? Архівавана 13 кастрычніка 2014.
  10. Спеўны Сход на фэсце «Кераміка Крэва»
  11. Спеўны Сход на фестывале «Вольнае паветра»
  12. Вясновы Спеўны Сход
  13. Восеньскі Спеўны Сход Архівавана 5 сакавіка 2016.
  14. Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Спеўны Сход у Сеціве

Спеўны Сход у СМІ

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2014 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларуская культура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі