Спарышы, блізняты, двайнікі[1] — ганчарны выраб.
Гліняная пасудзіна з 2-х ці 3-х гаршчкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршчкоў рабіліся накрыўкі). У спарышах насілі ежу на поле ў сенакос ці жніво.
Першапачаткова тэрмінам «спарыш» называлі двайное зерне ці двайны колас — сімвал урадлівасці. У міфалогіі ўсходніх славян Спарыш — дух жніва, надзелены здольнасцю забяспечваць «спор», г.зн. ураджай і багацце, дастатак і шчасце ў цэлым[1].