wd wp Пошук:

Спанаўка

Спа́наўка[1], таксама Шпанаўка[1] — рака ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкая вобласць, правы прыток ракі Заходні Буг. У верхнім цячэнні называецца Прырва.

Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 200 км². Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 м ад моста на аўтамабільнай дарозе Рагозна—Брадзяцін, за 3 км на ўсход ад вёскі Рагозна. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 км на поўнач ад аграгарадка Страдзеч. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.

Прытокі: Серадовая рэчка (левы), ручай Оса (правы).

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Прытокі Заходняга Буга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак