wd wp Пошук:

Соча

Со́ча (славенск.: Soča, Ізо́нца італ.: Isonzo) — рака ў Славеніі і Італіі. З 138 кіламетраў працягласці ракі па тэрыторыі Славеніі праходзіць 96 кіламетраў[1], па Італіі - 43 кіламетры.

Соча бярэ пачатак побач з вяршыняй Трыглаў, упадае ў Адрыятычнае мора. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае праз Юлійскія Альпы, утвараючы глыбокую даліну з абрывістымі схіламі і прыгожымі відамі, парогамі. Карыстаецца вялікай папулярнасцю ў водных турыстаў. Сочу называюць у Славеніі «Ізумруднай прыгажуняй» з-за незвычайнага, ізумруднага адцення вады.

На рацэ размешчаны славенскія гарады Бовец, Кобарыд, Толмін, Нова-Горыца, італьянскі Горыца. Непадалёк ад вусця ракі знаходзіцца італьянскі горад Монфальконэ.

Падчас Першай сусветнай вайны верхняе і сярэдняе цячэнне Сочы сталі арэнай цяжкіх баёў паміж войскамі Італіі і Аўстра-Венгрыі, у якіх загінула каля 300 000 чалавек. У гісторыю гэтыя бітвы ўвайшлі як Бітвы пры Ізонца[2]. Ім прысвечаны мемарыяльны музей у горадзе Кобарыд.

Спасылкі

Галерэя

Зноскі

  1. Slovenia - Rivers longer than 25 km and their catchment areas
  2. The eleven Battles of the Isonzo
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Італіі
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Адрыятычнае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Славеніі