wd wp Пошук:

Собаль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Собаль (значэнні). Со́баль[1] (Martes zibellina) — млекакормячае роду Куніцы (Martes) сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Манета Банка Расіі

Даўжыня цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўта-бурай да чорна-бурай. На горле і грудзях жоўтая пляма.

Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геаграфічных форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На тэрыторыі Беларусі трапляўся да XVI стагоддзя, вынішчаны.

Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з куніцай утварае гібрыды — кідасы (кідусы).

Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сысуны Азіі
Катэгорыя·Дзічына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Куніцавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы на манетах
Катэгорыя·Жывёлы на марках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе