wd wp Пошук:

Снежны баран

Сне́жны бара́н, таўстарог або чубук[1] (Ovis canadensis) — від парнакапытных жывёл з роду Бараны (Ovis), сямейства Пустарогія (Bovidae).

Даўжыня да 180 см, вышыня ў карку да 115 кг, важыць да 140 кг. Палігамы. Жывуць на бязлесных горных схілах і скалах. Кормяцца дрэвава-хмызняковай расліннасцю, травой, лішайнікамі.

Пашыраны ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы (да Мексікі). Азіяцкі снежны баран мае 4 падвіды: ахоцкі, камчацкі, нарыльскі або путаранскі і якуцкі; паўночнаамерыканскі — 6—8 падвідаў.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Бараны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сысуны Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1804 годзе