wd wp Пошук:

Смольчыцкія кангламераты

Смо́льчыцкія кангламера́ты[1] — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1997 года) у Беларусі. Размешчаны за 1,4 км на поўнач ад вёскі Забалацце Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Назва ад былой вёскі Смольчыцы.

Апісанне

15 камлыг (даўжыня больш 3 метраў), з іх найбольшая даўжыня 11,8 метраў, шырыня 6,2 метры, вышыня 7,8 метраў, абводзе 23,7 метры. Аб’ём 303 м³, маса каля 802 тон. Утварыліся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам водна-ледавіковых пясчана-жвірова-галечных і пясчана-жвіровых з валунамі адкладаў, што чаргуюцца паміж сабой. Смольчыцкія кангламераты — эталон карбанатных новаўтварэнняў.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Геалогія Карэліцкага раёна
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Забалацце (Карэліцкі раён)
Катэгорыя·Славутасці Карэліцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак