Сло́тца — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 28 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Валясы, у басейне ракі Свольна.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
Размешчана сярод лесу, на ўсход ад возера Лісна.