wd wp Пошук:

Склавены

Склавены, Склавіны — старажытнаславянскі народ, узгаданы гоцкім гісторыкам Іарданам (6 ст.) і візантыйскім гісторыкам Пракопіем Кесарыйскім у працы «Вайна з готамі» (6 ст.).

Паводле Іардана, склавены жылі ў раёне ад Мурсіянскага возера да Днястра і Віслы. Разам з антамі, паходзілі ад венедаў. Паводле Пракопія, склавены і анты выводзіліся не ад венедаў, а ад варвараў «спораў» («рассеянных па паселішчах»). Від іх у Пракопія апісваецца так: «…Вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і валасоў у іх вельмі белы або залацісты…». Склавены і анты Пракопія жылі ў народапраўстве, прызнавалі валадаром на ўсімі аднаго бога, «творцу маланак». У бітве яны не надзявалі брані, а біліся толькі з дроцікамі і шчытамі.

Склавены займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй. У саюзе з іншымі славянскімі плямёнамі вялі войны супраць Візантыйскай імперыі і качэўнікаў. Разам з антамі засялялі Балканскі паўвостраў у VI—VII ст., у т.л. тэрыторыі сучасных Балгарыі, Славакіі, Паўночнай Грэцыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Старажытныя славяне